Алімпіец Ібрагім Саідаў сустрэўся з гарадзенцамі, а ў адпачынку плануе сустрэцца з прэзідэнтам Дагестана

|

Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа Ібрагім Саідаў 9 верасня сустрэўся з гарадзенцамі у адной са спартыўных крам горада. Ён правёў аўтограф-сесію і адказаў на пытанні гараджан.


Кожны мог сфатаграфавацца са спартсменам і раздрукаваць бясплатна фатаграфію. А яшчэ Iбрагiм распавёў гарадзенцам аб правільным харчаванні, вітамінах, трэніроўках і аб лепшым, на яго думку, адпачынку – лазні.


“Вельмі прыемна, што да гэтага часу пазнаюць людзі і паступаюць віншаванні. Хутка я паеду ў адпачынак на радзіму, там таксама будзе сустрэча з сябрамi і сваякамі, а яшчэ з прэзідэнтам Дагестана Рамзанам Гаджымурадавiчам”, – сказаў спартсмен.

 

Нагадаем, на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра прадстаўнік Гарадзеншчыны барэц-вольнік Ібрагім Саідаў у вагавой катэгорыі да 125 кг выйграў бронзу. У апошнім паядынку ён сустрэўся з супернікам з Арменіі Левана Берыанiдзе і адолеў яго.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >