“Беларускія зёлкі для здаровых сасудаў” – лекцыя біёлага Алеся Спіцына ў “Краме Ц”

|

Гэтым разам спадар Алесь раскажа, як захаваць здаровыя судзіны (сасуды) з дапамогай раслін – вядома ж, прасцей захаваць нешта, чым аднаўляць сапсаванае! З дапамогай зёлак можна ўмацаваць судзіны, палепшыць вянозны адток, пазбавіцца ад ішымічнай хваробы – а значыць, напоўніцца сілай і “павысіць якасць жыцця” сабе і сваім блізкім.

 

Усё ў нашых руках, а Алесь Спіцын можа растлумачыць, што і як збіраць, рыхтаваць, выкарыстоўваць, і як застацца здаровымі без штучных лекаў. У канцы можна будзе задаць Алесю пытанні, пазнаёміцца з ягонымі напрацоўкамі.


Месца: вул. Вялікая Траецкая, 14 (“Крама Ц”)

Час: 13 верасня, 19.00

 

Падрабязнасці ў суполках:

vk.com/ziolki_haronia2

facebook.com/Cudounia

і па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)