Тэмпературны максімум паўтарыўся ў Гродне 12 верасня
У Драгічыне (Брэсцкая вобласць) паветра прагрэлася да 31 градуса. Ранейшы максімум складаў 29,5 градуса (12 верасня 1983 года ў Пінску). Гэта тэмпературны рэкорд для 12 верасня ў Беларусі.
Новыя рэкорды дня: у Мінску – 26,8 градуса (было 25,3 у 2005 годзе), Віцебску – 25,9 ( 24,5 у 2012 годзе), Гомелі – 28,3 (27,5 у 1955 годзе) і Брэсце – 29,6 (27,7 у 2011 годзе).
(Выкарыстаны аператыўныя дадзеныя рэсурсу meteoinfo.by і архіў на hmc.by).