“Юнацтва” ў канцоўцы сустрэчы вырвала перамогу ў “Нёмана”
Гаспадары першымі адкрылі лік, зрабілі яны гэта ў большасці на 4-й хвіліне. Радзінскі вызначыўся шайбай. Гарадзенцы здолелі адыграцца толькі ў сярэдзіне другога перыяду. Пры выхадзе тры ў адзін шайбай адзначыўся Шырокаў. А перад самым перапынкам Жыдкіх наогул вывеў гарадзенцаў наперад.
У трэцім перыядзе “Нёман” стараўся упэўнена гуляць і не даваў магчымасці адыграцца “Юнацтву”. Але ў канцоўцы сустрэчы адбылося то, чаго не павінна было быць. Гарадзенцы спачатку далі суперніку зраўняць лік. Зрабіў гэта на 56-й хвіліне Развадоўскі, а праз хвіліну Яфіменка паставіў кропку ў матчы.
“Юнацтва” – “Нёман” 3:2 (1:0, 0:2, 2:0)
Галы:
04.58 1: 0 – Радзінскі (Кагалёў, Корса, – бол.)
32.59 1: 1 – Шырокаў (С. Маляўка, Рэмезаў)
39.40 1: 2 – Жыдкіх (Лісічкін, Баярчук)
56.26 2: 2 – Развадоўскі (Захараў)
57.29 3: 2 – Яфіменка (Усенка, Парфеявец, – бол.)
Пасля двух матчаў чэмпіянату ў каманды Сяргея Пушкова ў актыве толькi 1 ачко. У чацвер 15 верасня “Нёман” будзе прымаць у Гродне жлобінскі “Металург”.
Фота: junost.org