Гарадзенцы, якія пабіліся з кантралёрамі, самі прыйшлі ў міліцыю

|

Яны патлумачылі, што хацелі дапамагчы безбілетніку і нават гатовыя былі заплаціць за яго штраф. Аднак праз залішнія эмоцыі пачалі размахваць рукамі і выпадкова зачапілі кантралёра. Той адштурхнуў аднаго з мужчын, які ў адказ ударыў кантралёра ў твар. Той упаў і атрымаў траўмы – пералом носа, пальца і копчыка, паведамілі ў прэс-службе міліцыі Гродна.

 

Праводзіцца далейшае разбіральніцтва.