Міліцыя Гродна: КПП на свяце горада не будзе

|

У сераду, 14 верасня, стала вядома, што гарадзенская міліцыя не будзе выстаўляць КПП на Дзень горада. Пра гэта тэлеканалу “Гродна плюс” паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.


Міліцыя не будзе ўсталёўваць КПП, доступ на свята будзе вольным. А вось перамяшчэнне транспарту ў цэнтральнай частцы горада будзе абмежавана. Схемы аб’ездаў будуць размешчаны на сайтах УУС Гродзенскага аблвыканкама і сайце Гродзенскага гарвыканкама.

 

 

Раней вобшукі на КПП у цэнтры Гродна былі абавязковым элементам усіх гарадскіх святаў.

 

 

Фота: Ян Лялевіч, з архіву ТС