На дзень горада ў парку Жылібера зладзяць свята фарбаў ColorFest
Арганізатары падрыхтавалі свята для ўсёй сям’і. Гарадзенцаў будзе чакаць выступ танцавальных калектываў, выканаўцаў эстрадных песняў, крыа-шоў ад Сашы Смеха, а для самых маленькіх гледачоў – гульнявое прадстаўленне ад беларускага гульнявога тэатра лялек Dolls4All з праграмай “Дрыц Тыц Фиксики – путешествие в Мультилендию”. Уваход на свята вольны.
Хэдлайнерам мерапрыемства стане папулярны хіп-хоп лірык HOMIE. А завершыць гэтае свята дыскатэка з удзелам творчага аб’яднання IKAR і вядомых дыджэяў Гродна. Свята не пройдзе без традыцыйных масавых кідкоў фарбы.
Поўная праграма свята:
12:00 Адкрыццё фестывалю
00:35 DJ Prazdnik
13:30 Студыя танца CREDO
14:00 Беларускі гульнявы тэатр лялек Dolls4All – “Дрыц Тыц Фиксики – путешествие в Мультилендию”
15:00 Школа танца ADEPT
15:40 Крыа-шоў Сашы Смеха
16:20 DJ Noize Cat і DJ Seven
17:00 Канцэрт-марафон дзіцячых калектываў
18:20 Выступ папулярнага выканаўцы HOMIE
19:00 Святочная дыскатэка
21:00 Закрыццё фестывалю фарбаў