У гарадзенцаў ёсць яшчэ некалькі дзён каб пабачыць выставу прысвечаную Міхаілу Андрыёлі

На выставе прадстаўлены арыгінальныя гравюры, літаграфіі, кнігі і часопісы з ілюстрацыямі Міхаіла Андрыёлі ад 1870-х гадоў да пачатку XX стагоддзя, а таксама пазнейшых гадоў.

 

Міхал Андрыёлі ў свой час быў прызнаны адным з лепшых ілюстратараў твораў Элізы Ажэшкі, Адама Міцкевіча, а таксама шэрагу замежных пісьменнікаў, такіх як Фенімор Купер.

 

Мастак Міхаіл Андрыёлі доўгі час працаваў у Вільні, таксама ён бываў і ў Гродне, куды прыязджаў на сустрэчу з Элізай Ажэшкай. Пасля наведвання Гродна ў калекцыі мастака з’явілася замалёўка Каложы над Нёманам і розныя замалёўкі гарадзенцаў. Таксама мастак працаваў у Расіі, Польшчы, Францыі і Італіі.

 

Міхаіл Андрыёлі – нашчадак салдата напалеонаўскай арміі Франчэска Андрыёлі, які трапіў у палон у Расіі і застаўся потым на беларускiх землях. Ён стаў мастаком і працаваў у Вільні і свой талент пасля перадаў сыну Міхаілу. Але не толькі талент мастака, але і свой баявы характар. Міхаіл Андрыёлі быў удзельнікам паўстання 1863-64 гадоў, за што пасля быў быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. Але Міхаіл збег і пачаў кар’еру мастака, графіціста.

 

Застаюцца лічаныя дні да закрыцця выставы прысвечанай Андрыёлі. У канцы верасня ў Аддзеле мастацтваў абласной бібліятэкі імя Карскага пакажуць новую выставу – вялікую калекцыю грампласцінак. Усе выставы ў бібліятэцы – бясплатныя.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >