Фотафакт: як выглядаюць падвалы XVIII стагоддзя ў Гродне

|

У Гродне, па вуліцы Маставой, 37, завяршаецца рамонт будынка, якi калісьці ўваходзіў у комплекс кляштара кармелітаў. Цяпер там жывуць звычайныя гараджане, а яшчэ 200 гадоў таму жылі манахі, а пасля салдаты. З выгляду будынак мала адрозніваецца ад іншых старых пабудоў у Гродне, але калі спусціцца ў падвалы, то можна літаральна перанесціся ў XVIII стагоддзе.


Кляштарныя карпусы былі перабудаваны ў пачатку XX стагоддзя пад царскія казармы. Хутчэй за ўсё, ад арыгінала будынка засталіся толькі сутарэнні.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Побач з жылым домам знаходзіцца рэстаран “Вена”, які таксама размяшчаецца ў падвалах комплексу кляштара XVIII стагоддзя. Раней там быў папулярны ў савецкі час піўны бар, які ў народзе называлі “Яма”.

 

Зараз рэстаран зачынены на вялікі рамонт. Праз мур у памяшканне пачынаюць трапляць падземныя воды, таму кіраўніцтва рэстарана вымушана прымаць меры. Швы паміж цаглінамі запаўняюцца адмысловым растворам. Калі ж гэта не дапаможа, ёсць вялікая верагоднасць таго, што арыгінальны дызайн сцен рэстарана – акдрытую кладку – папросту закрыюць тынкоўкай з адмысловым растворам.