Гарадзенская галерэя “Крыга” абнавілася і пашырыла свае магчымасці
“Людзям не трэба турбавацца, “Крыга” застанецца ў любым выпадку, яна будзе і далей існаваць. Уладальніцай застаецца Марыя Мацко. Проста мы вырашылі крыху разнастаіць дзейнасць “Крыгi”. Цяпер там будзе не толькі мастацкая частка, але і прастора для дыскусій і розных прэзентацый. Гэта прастора будзе свабодная: чалавек ці ініцыятыва будуць з намі дамаўляцца і мы будзем прадастаўляць памяшканне”, – распавёў Павел Мажэйка, дырэктар “Цэнтра гарадскога жыцця”.
Цяпер у “Крыге” распрацоўваюць план бліжэйшых выставаў. З навінак можна адзначыць і wi-fi, які цяпер там з’явіўся.
Галерэя “Крыга” працуе з 2010 года. Заснавала яе Марыя Мацко. Яна ж з’яўляецца ідэйным натхняльнікам, уласнікам і дырэктарам установы. Асноўны напрамак дзейнасці галерэі – прасоўванне работ беларускіх мастакоў, як гарадзенскіх, так і майстроў з іншых гарадоў. У галерэі праводзяцца выставы і замежных мастакоў, а таксама шматлікія прэзентацыі і творчыя сустрэчы.