Велаактывiсты выйшлі ў цэнтр Гродна, каб нагадаць гараджанам, што трэба пазначаць свой транспарт у цёмны час сутак

|

Спецыяльную акцыю актывісты “ВелаГродна” правялі, каб нагадаць веласіпедыстам пра тое, што ўжо рана цямнее і трэба сябе пазначаць. Веласіпедыст, які “свеціцца”, лепш прыкметны не толькі для машын, але і для пешаходаў.

 

“Мы праводзім гэтую акцыю ў межах тыдня мабільнасці, і яна вельмі важная. Пакуль мы знаходзіліся ў цэнтры горада, заўважылі многіх веласіпедыстаў, якія сябе не пазначаюць ў цёмны час сутак, а гэта пагражае наступствамі. Калі ты ездзіш у горадзе, то ліхтарыкі павінны быць абавязкова, а калі выязджаеш за горад, то акрамя ліхтарыкаў, добра б мець і спецыяльны святлоадбівальны жылет”, – распавяла актывістка “ВелаГродна” Яўгенiя Харужык.

Як аказалася, па горадзе ездзіць вялікая колькасць веласіпедыстаў, якія маюць ліхтарыкі, але па незразумелых прычынах не ўключаюць іх. Былі і тыя, у якіх ліхтарыкаў наогул ніколі не было.  Менавіта з такіх велааматараў Віталь .

“Шчыра – я стараюся ў цёмны час сутак не ездзіць на ровары, выязджаю вельмі рэдка. Актывісты малайцы, што нагадваюць велааматарам, каб пазначалі сябе ў цёмны час сутак. Дзякуй ім за ліхтарык, цяпер буду і я імі карыстацца”.

А вось Вольга заўсёды ездзіла з ліхтарыкамі, але тыдзень таму ў яе адзін скралі.

 

“Няма ў мяне пярэдняга ліхтарыка, бо скралі тыдзень таму каля паліклінікі. Я заўсёды ў цёмны час сутак ўключала ліхтарык і было вельмі зручна ехаць. Думала купляць новы, а тут сустрэла велаактывiстаў, якія зрабілі мне заўвагу і падаравалі новы ліхтарык – я ім  ўдзячная”.

 


Ілля наогул адмовіўся ад стандартных ліхтарыкаў – праявіў ініцыятыву і цяпер адрозніваецца ад іншых велааматараў горада. Малады чалавек за гадзіну збудаваў сабе неонавае падсвятленне ровара.

 

“Я часта падаю і ліхтарыкі ўвесь час адпадаюць. Вырашыў паспрабаваць неонавае падсвятленне. Усталяваў яго пад рамай, што апынулася вельмі зручна і іншым відаць мой транспарт з далёка. Зрабіць гэта не цяжка – патрэбна стужка неонавая, два правады і акумулятар”.

Акрамя гутаркі і падараваных ліхтарыкаў з флікерамі, велаактывiсты таксама заклікалі гарадзенцаў 22-га верасня падтрымаць акцыю Дзень без аўтамабіля, а 24-га верасня прыняць удзел у масавым велапрабегу па вуліцах Гродна. 

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >