Першыя заняткі Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў адбыліся ў Гродне

|

Самымі папулярнымі заняткамі па колькасці заявак аказаўся майстр-клас ад Таццяны Салаў’ёвай  Гаворым прыгожа. Як казаць больш дакладна? Выразней? Больш пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі”, падчас якога удзельнікі вучыліся выразна вымаўляць гукі пры дапамозе шматлікіх практыкаванняў. Таксама вядучая распавядала пра тое, як адчуваць сябе больш упэўнена у час камунікацыі.

 

_dsc4404

Шмат удзельнікаў сабралі таксама заняткі  псіхолага Юліі Багатырэвіч “Спосабы кіравання канфліктнымі сітуацыямі”. Удзельнікі заняткаў адзначылі, што атрымалі ад Юліі шмат прыкладаў са штодзённага жыцця, шмат карысных парадаў. Цікавая размова вядучай майстар-класа з удзельнікамі працягнулася нават пасля сканчэння майстар-класа.

 

Шмат карысных парадаў атрымалі таксама ўдзельнікі заняткаў Яны Сідарэнка, якія тычыліся экалагічнага спажывання. Тут навучэнцы вучыліся разбірацца ў складзе прадуктаў, разумець сэнс шматлікіх “Е” на этыкетках, даведаліся, якое малако – самае натуральнае. Выкладчыца правяла таксама заняткі  “Як зменшыць кошты аплаты за кватэру”, у час якіх распавяла, якая карысць ад энергазберагаючых лямпачак і як эканоміць ваду.

 

Два наступныя, прысвечаныя інструментам візуалізацыі, правялі Аляксей Шота і Вітаўт Руднік. Яны падзяліліся з удзельнікамі мастар-класаў прыкладамі сваёй працы, паказалі, як можна выкарыстоўваць у сваёй грамадска-карыснай дзейнасці розныя онлайн інструманты (інтэрактыўныя мапы, візітоўкі і г.д.).

 

На думку каардынатаркі Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў Вольгі Галецкай, вялікім плюсам з’яўляецца тое, што на заняткі прыйшло шмат новых людзей рознага ўзросту.

 

Такога кшталту мерапрыметсвы – кажа Вольга, дазваляюць набываць новыя карысныя веды і ўменні, сустракацца з цікавымі людзьмі, інтэгравацца ў жыццё грамадства.

 

Майстэрні праходзілі на пляцоўках двух гарадзенскіх арганізацыі – ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” і ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцыі”, якая з’яўляецца арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў.

 

Наступныя Майстэрні запланаваныя на 9 кастрычніка і 6 лістапада. Падчас іх гарадзенцаў чакае працяг некаторых тэмаў, а таксама – новыя тэмы заняткаў, якія заяўлялі гарадзенцы, ахвотныя правесці заняткі. Арганізатары абяцаюць, што падчас Майстэрняў можна будзе атрымаць новыя веды пра адукацыйныя магчымасці, спосабы стымулявання дзейнасці мозга, прасоўванне грамадска-карыснай дзейнасці ў сацсетках, гендерную тематыку і шмат іншага.

_dsc4505

 

Да 25-га верасня кожны ахвотны можа прапанаваць сваю ўласную тэму для правядзення заняткаў у межах наступных Майстэрняў. Заяўкі можна падаваць у электроннай форме. Праграма наступных Майстэрняў будзе вядомай 28-га верасня.

 

Сачыць за навінамі Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў можна таксама ў ФБ і ВК.