“Нёман” у гасцях закінуў дзесяць шайбаў “Магілёву”
У складзе гарадзенцаў хет-трык аформіў Арцём Кіслы, дзве шайбы на свой рахунак запісаў Мiкiта Рэмезаў, і па аднаму голу закінулі Сяргей Маркоўскі, Віталь Марчанка, Павел Баярчук, Гжэгаж Пасют і Андрэй Коршунаў. У складзе “Магілёва” вызначыўся Дзмітрый Лугакоў.
“Магілёў” – “Нёман” 1:10 (1:2, 0:6, 0:2)
Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля перамогі над “Магілёвам” пракаментаваў гульню сваёй каманды.
“Нягледзячы на лiк, я застаўся задаволены гульнёй сваёй каманды, таму што на працягу ўсяго матчу мы гнулі сваю лінію, добрыя былі ў арганізацыі. Выканалі свае планы. Усе закінутыя галы былі лагічнымі. Радуе, што хлопцы не збіліся ў бязладдзе пры такім лiку.
У пачатку матчу гаспадары мне таксама спадабаліся сваёй актыўнай гульнёй, “Магілёў” рухаецца ў правільным кірунку. Трохі досведу не хапае, але, думаю, гаспадары рабілі ўсё па ўстаноўцы да канца гульні, таму “львы” спадабаліся сваёй агрэсіўнай гульнёй”.
Фота: hcneman.by