Калясачнік Аляксандр Аўдзевіч стане тварам кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” у Гродзенскай вобласці

|

Падарожжа Аляксандра пачалося 1 ліпеня ў Лідзе і завяршылася на мінулым тыдні ў Сан-Себасцьяне ў Іспаніі. А сваё першае падарожжа даўжынёй 400 км ён здзейсніў на адмысловым веласіпедзе па маршруце Ліда-Клайпеда. З 2011 года Аляксандр узначальвае Лідскую міжраённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”.

 

“Не такая сацыялка”. Як інвалід-вазочнік з Ліды здзяйсняе мары – свае і чужыя


“Жыццё ў прапанаваных абставінах”. Саша Аўдзевіч расказвае пра падарожжа да Балтыкі на хэндбайку

 

Па словах Віктара Радзівіноўскага, Аляксандр Аўдзевіч пагадзіўся ўдзельнічаць і стаць тварам сумеснай кампаніі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрада Беларусі “Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ў баку ў дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця” ў Гродне і Гродзенскай вобласці.

 

Кампанія пройдзе ў 12 гарадах з 24 кастрычніка па 10 снежня 2016 года і будзе накіравана на павышэнне інфармаванасці аб дыскрымінацыі, бар’ерах і няроўнасці, барацьбу са стыгматызацыяй і стэрэатыпамі ў дачыненні да ўразлівых груп насельніцтва, а таксама прадаставіць платформу для дыялогу для найбольш уразлівых груп насельніцтва па пытаннях роўнасці, магчымасцяў і актыўнага ўдзелу ўсіх людзей у сацыяльным, эканамічным і палітычным жыцці.

 

Скарыць Амерыку. Беларус на інвалідным вазку сабраў 100 мільёнаў на унікальнае падарожжа


З інваліднага вазку на круты хэндбайк: адзін дзень нязломнага Сашы Аўдзевіча з Ліды