Ад тараканаў да сабак памерам з чалавека. Каго можна было сустрэць на свяце хатніх жывёл у Гродне

|

Больш за ўсё на свяце было сабак самых розных парод: ад велізарных азіяцкіх аўчарак да цацачных той-тэр’ераў. Былі сярод сабак і чэмпіёны Беларусі з медалямі. Разнастаілі сабачую тусоўку чарапаха, асёл, хамякі, мадагаскарскi таракан і іншыя жывёлы.

 

Любы жадаючы, хто прыйшоў на мерапрыемства са сваім гадаванцам, мог паўдзельнічаць у шматлiкiх конкурсах, даведацца, хто самы малады і самы сталы ўдзельнік, у каго найдаўжэйшая і найкарацейшая поўсць, вушы і хвост.

 

 

У канцы абралі самага прыгожага гадаванца, за якога прагаласавала больш за ўсё гасцей мерапрыемства.

 

Усе пераможцы атрымалі прыемныя падарункі і дыпломы.


Людміла з той тэр’ерамi Джульетай і Манікай


“Мы любім жывёл, вось і прыйшлі на гэтае свята. У мяне два той-тэр’еры і хаскі. Па-магчымасці працуем з імі – трэніруем. На свята прыйшлі сябе паказаць і на іншых паглядзець. Трох сабак камусьці цяжка трымаць, але мы жывем у прыватным доме, то ў нас ніякіх праблем не ўзнікае”.



Анастасія з сярэднеазіяцкiм сабакам Данай


“Сабака ў нас вялікі, трымаем яго ў вальеры каля дома. У кватэры такога сабаку трымаць нельга, ім цяжка там жыць. А так цяжкасцяў нiякiх не ўзнікае, галоўнае вырасціць добрага сабаку. Трэба сачыць, вучыць, выгульваць і правільна карміць. Напрыклад, наш пёс з’ядае паўкілаграма сухога корму ў дзень – яму хапае. Сабака добры і нікога не пакрыўдзіць, вядома, калі не заходзіць на яго тэрыторыю. Наша Дана часта выступае на спаборніцтвах – яна заваявала ўсе магчымыя тытулы ў Беларусі”.



Аліна з даберманамi Кiарай і Бацей


“У маёй мамы была мара займацца даберманамi, вось і я яе ажыццявіла. І ўжо чатыры гады мы займаемся сабакамі – выстаўляем іх на розных спаборніцтвах. Трымаем іх у прыватным доме, так што праблем не ўзнікае. Сабакі нашы разумныя і актыўныя. Яны юныя чэмпіёны Беларусі”.