Што вырабляе “Нёман”?! У Брэсце гарадзенцы закінулі шаснаццаць шайбаў

|

У складзе “Нёмана” па хет-трыку аформілі Яўген Дадонаў і Арцём Кіслы, дублем адзначыўся Яне Лакканен, таксама па шайбе закінулі Гжэгаж Пасют, Вячаслаў Лісічкін, Мікіта Рэмезаў, Вячаслаў Грэцкі, Ягор Сцяпанаў, Сяргей Маркоўскі, Аляксандр Маляўка і Андрэй Коршунаў.

 

У “Брэста” вызначыліся Яўген Лапікаў, Кірыл Рашэўскi і Мікалай Мірончык.


“Брэст” – “Нёман” 3:16 (0:5, 1:4, 2:7)


 

Пасля разгромнай перамогі над “Брэстам” галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў падзякаваў камандзе і адзначыў, што ўсе гульцы сур’ёзна паставіліся да матчу.


“Хлопцы малайцы, сур’ёзна паставіліся да сённяшняй гульні. Выконвалі тое, што мы планавалі, таму атрымліваліся вельмі добрыя завяршэнні нападаў, выхады з зоны, праход сярэдняй зоны, добрая пазіцыйная гульня. Тое, што было запланавана выканалі, таму задаволены тым, што было сур’ёзнае стаўленне да сённяшняга матчу”.


Сяргей Міхайлавіч, вы двойчы здымалі варатара ў гульні, якія мэты мелі?


“З’явілася магчымасць у гульнявой сітуацыі найграць такія моманты. Два разы на большасці і на апошняй хвіліне. Такіх момантаў на працягу сезона можа здарыцца вельмі шмат. Працаваць на адных трэніроўках не дастаткова”.

 

Пасля шасці тураў “Нёман” займае 5-е месца ў турнірнай табліцы з 12 ачкамі ў актыве. На першым жа месцы ідзе “Юнацтва” і “Дынама – Маладзечна” ў якіх 15 ачкоў і матч у запасе. 

 

Наступны матч гарадзенцы правядуць 27-га верасня ў Гомелі, дзе будуць сустракацца з мясцовай камандай. А 29-га верасня на выяздзе “Нёман” згуляе ў рамках чэмпіянату з маладзёжнай зборнай Беларусі.