Гарадзенскі заапарк адзначыў 89-ы Дзень нараджэння

|

Чарговы раз у свой Дзень нараджэння ў заапарку не адважыліся зрабіць уваход вольным для наведвальнікаў. Не было і ніякай сніжкі. Толькі для дзяцей на працягу ўсяго дня ў заапарку праходзілі розныя конкурсы і мерапрыемствы.


“Нашаму заапарку споўнілася 89 гадоў, у наступным годзе ў нас будзе вялікі юбілей, хутчэй за ўсё, тады будзе буйнейшае мерапрыемства. Сёлета мы зладзілі чарговае свята для дзяцей. Магчыма, і дарослым было цікава, бо мы праводзілі розныя віктарыны. Як і трэба, у самым пачатку распавялі наведвальнікам аб слаўнай і багатай гісторыі заапарка”, – распавяла культурны арганізатар гарадзенскага звярынца Вольга Васілюк.

 

Акрамя розных конкурсаў дзецям дазвалялі дакрануцца да некаторых жывёл клуба юнатаў “Зубраня”, а таксама запісацца ў яго шэрагі.

 

 

У канцы мерапрыемства наведвальнікі пачаставалі агароднінным тортам сімвал заапарка – зубра, а таксама іншых жывёл.

 

Гарадзенскі заапарк – першы, найбуйнейшы па калекцыі і доўгі час адзіны ў Беларусі. Годам заснавання лічыцца 1927, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел. Цяпер калекцыя заапарка налічвае больш за 3 тысячы жывёл. Ён знаходзіцца каля чыгуначнага вакзала і займае плошчу ў 5,35 га.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >