У Гродзенскай вобласці загудуць сірэны – 28 верасня пройдзе планавая праверка

|

Праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе на Гарадзеншчыне 28 верасня. Гэта неабходна, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці сістэмы на выпадак рэальных надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў.


Такія праверкі праводзяцца двойчы ў год. Гук сірэн распаўсюджваецца ў радыусе 300-400 метраў і з’яўляецца папераджальным сігналам грамадзянскай абароны аб небяспецы. Ён азначае “Увага ўсім!”. Пачуўшы яго, трэба ўключыць радыёпрыёмнікі або тэлевізары і праслухаць паведамленне.

 

Прэс-служба МНС просіць жыхароў і гасцей рэгіёну ў наступную сераду пры ўключэнні сірэн не паддавацца паніцы. Таксама абвесткі будуць праходзіць праз каналы эфірнага і кабельнага тэлебачання.

 

Выкарыстанне розных сродкаў давядзення інфармацыі дазваляе значна павысіць эфектыўнасць абвесткі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі і, адпаведна, мінімізаваць непажаданыя наступствы.