“Нёман” абыграў у серыі “Гомель” і выйшаў у фінал Кубка Салея

|

У другім паўфінальным матчы Кубка Салея “Нёман” згуляў з “Гомелем” у нічыю 1:1. Гэта дазволіла камандзе Сяргея Пушкова выйсці ў фінал, паколькі ў мінулым матчы гарадзенцы абыгралі суперніка з лікам 3:1.


У Гомелі гарадзенцы адкрылі лік на 10-й хвіліне, закінуў Баярчук. Гаспадары ж здолелі адыграцца толькі на 58-й хвіліне, калi закiнў Равенка.


27 верасня, “Гомель” – “Нёман” 1:1 (0:1, 0:0, 1:0)

 

Галы:

09.14 0: 1 – Баярчук (Жыдкіх, Лісічкін)

57.30 1: 1 – Равенка (Мядзел, Прус)

 

 

У выніку па суме двух матчаў “Нёман” абыграў “Гомель” з лікам 4:1, што дазволіла гарадзенцам выйсці ў фінал Кубка. Супернікам каманды Сяргея Пушкова ў барацьбе за Кубак будзе мінскае “Юнацтва”. Матчы паміж супернікамі пройдуць 18 і 25 кастрычніка.