Траўмапункт у Гродне зменіць рэжым працы, а ў паліклініках з’явяцца перавязачныя і гіпсавыя

|

Далей дапамога перамяшчаецца ў паліклініку па месцы жыхарства, дзе сачыць за станам здароўя пацыента і лячыць яго будзе абавязкам урача-траўматолага. Такія спецыялісты будуць у кожнай з гарадскіх паліклінік.

 

У траўмапункце кругласутачна будуць дзяжурыць два лекары, а ў дзённыя гадзіны будзе працаваць яшчэ і лекар-кансультант, да якога накіруюць на кансультацыю, у тым ліку і з раёнаў.

 

Перад галоўнымі ўрачамі гродзенскіх паліклінік пастаўлена задача да 1 лістапада абсталяваць гіпсавыя і перавязачныя кабінеты, з улікам новага кірунку скласці графікі працы рэнтгенкабінетаў.