Сапраўднай Літве прысвячаецца…

|

Выйшла ў свет новая кніга з серыі «Гарадзенская бібліятэка». 8-е выданне носіць назву «Рыцары і дойліды Гародні». Аўтар тэкстаў – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч, аўтар ілюстрацый – мастак-графік Павал Татарнікаў.


Дэвіз першай старонкі – «Тысячагоддзю Сапраўднай Літвы прысвячаецца» – не пакідае сумненняў аб чым і для каго прызначана выданне. Як пішуць у анонсе выдаўцы: «Гарадзенская бібліятэка» прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца».

 

Трэба адзначыць, што кніга выдатна ілюстраваная, яе «графічнае» напаўненне прадстаўляе асобную каштоўнасць. Прэзентацыя кнігі адбудзецца прыкладна праз месяц.

>

На фота: ілюстрацыі Паўла Татарнікава да новага выдання