“Нёман” паказаў характар і абыграў “Славію”

|

Прапусціўшы ўжо на 11 хвіліне матчу недарэчны гол, жоўта-зялёныя не палі духам і змагаліся да апошняга. На жаль, да перапынку гарадзенцы лік так і не здолелi зраўняць.

 

Ужо ў распранальні дыскваліфікаваны Кавалевіч з трэскам разнёс каманду. На другі тайм “Нёман” выходзіў толькі з адной мэтай – перамагчы.

 

І ўжо на 61-й хвіліне Філіп Рудзік зраўняў лік. Яшчэ да матчу гулец абяцаў, што заб’е свайму “любімаму” трэнеру Пунтусу – футбаліст слова стрымаў. Пасля гала гарадзенцы яшчэ большымі сіламі пайшлі на вароты “Славіі”. Але выйсці наперад жоўта-зялёныя здолелі толькі на 81-й хвіліне. Капітан гарадзенцаў Павел Савіцкі са штрафнога ўдару дакладна паразіў вароты суперніка.

 

А кропку ў матчы на 89-й хвіліне паставіў Аляксандр Анюкевiч, які здолеў уцячы ад абаронцаў гасцей, а пасля дакладным ударам прабіць па варотах.


24 тур, “Нёман” – “Славія” – 3:0

 

 

Старшы трэнер “Нёмана” Павел Бацюта пасля перамогі над “Славіяй” распавёў, што пасля прайгранага першага тайма ў распранальні адбылася жорсткая размова трэнерскага штаба і гульцоў.


“У чарговы раз правалілі першы тайм, у распранальні адбылася мужчынская размова на павышаных танах. У другім тайме цалкам кантралявалі матч, вынiкам і сталі забітыя мячы”, – сказаў Бацюта.

 

Пасля перамогі над “Славіяй” гарадзенцы зноў падняліся на 12 радок у турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 25 ачкоў.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >