Драўляная сцяна Каложы ў катастрафічным стане – яе можа знішчыць любы ўраган

|

Удзельнікі прааналізавалі вынікі экспертыз драўляных канструкцый і перакрыццяў храма, геарадарных і геадэзічных даследаванняў грунту, падпорнай сцяны і ўмацаванняў берагавой лініі, а таксама былі прааналізаваны дадзеныя археалагічных раскопак за ўсе гады.

 

Усе прыйшлі да ўжо даўно выказанага меркавання, што храм трэба ратаваць, але спяшацца нельга. Да пытанняў рэстаўрацыі трэба падыходзіць вельмі старанна.

 

На канферэнцыі адзначылі, што знос каменнай сцяны храма складае каля 12%. А вось драўляная сцяна ў значна горшым стане – яе можа знішчыць любы ўраган.


“Працягваецца пошук правільнага рашэння захавання помніка. Драўляная частка храма ў катастрафічным стане і яе трэба мяняць. Мэта канферэнцыі – выпрацаваць правільную стратэгію захавання храма. Зараз мы дзейнічаем літаральна па медычных правілах – не нашкодзіць”, – адзначыў настаяцель Каложскай царквы, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

 

 

Барысаглебская (Каложская) царква – архітэктурнае збудаванне XII стагоддзя, якоя захавалася да нашых дзён. Храм размешчаны на высокім беразе Нёмана. Разам з комплексам помнікаў Замкавай гары Каложа аб’яўлена гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Уваходзіць у лік аб’ектаў, прапанаваных урадам Беларусі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.