У Гродне ў час рамонту аўто ў гаражы загарэўся бензін: два мужчыны атрымалі апёкі твару, рук і ног

|

Мужчыны – 30-гадовы гаспадар машыны і яго сябар – рамантавалі паліўную сістэму. Яны зналі паліўны насос і, будучы ў аглядальнай яме, апусцілі яго ў вядра з бензінам. Пасля праверылі працаздольнасць прылады, падаўшы напружанне ад акумулятара. Тады і загарэўся бензін.

 

Пры тушэнні адзін з іх атрымаў апёкі 1-3 ступені ног (4% цела), другі – 1-3 ступені твару і рук (8% цела). Зараз пацярпелыя ў апёкавым аддзяленні бальніцы хуткай дапамогі.

 

Пажарныя, якіх выклікаў сведка, прыбылі ўжо праз пяць хвілін. Аўто і маёмасць у гаражы не пашкоджаныя.

 

Асноўная версія прычын здарэння – парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання пры праверцы спраўнасці насоса.