Замест грошай за паездку – удар у твар. У Гродне працягваюць нападаць на таксістаў

|

Як распавялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, нападзенне на кіроўцу таксі адбылося яшчэ 10 верасня. Вечарам кіроўца ў горадзе падабраў пасажыра, які, пасля таго як яго даставілі на месца, не збіраўся плаціць за праезд. Хуліган ударыў таксіста ў твар і ўцёк.

 

Супрацоўнікі міліцыі выйшлі на след падазраванага дзякуючы запісу відэаназірання ў салоне аўтамабіля. Крымінальная справа супраць яго распачатая па артыкуле 339 КК “Хуліганства”.

 

Нагадаем, у жніўні ў Гродне адбылося гучнае забойства таксіста. Зараз вадзіцелі таксі сталі быць больш уважлівыя і ўсталёўваюць камеры відэаназірання ў салоне сваіх аўтамабіляў.