Актыўных беларусаў запрашаюць на штогадовы летнік “Freedom Хутар”
Удзельнікі змогуць праслухаць уводны курс “Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў” і даведацца, як грамадзянская супольнасць можа спрыяць захаванню праў чалавека. У рамках тэмы “палітыка” пагавораць пра лібералізм як ідэалогію, заснаваную на канцэпцыі вяршынства права. А таксама прааналізуюць уласныя каштоўнасці і палітычныя погляды.
Акрамя афіцыйнай часткі ўдзельнікаў чакае вячэрняя праграма і некалькі сюрпрызаў ад арганізатараў.
Чакаюцца ўдзельнікі, якія:
– удзельнічаюць у жыцці грамадзянскай супольнасці;
– лічаць, што правы чалавека павінны выконвацца;
– хочуць даведацца больш пра механізмы іх абароны;
– прыхільнікі ідэй свабоды;
– актыўныя беларусы, адкрытыя для дыскусіі.
Месца і даты правядзення: 14-16 кастрычніка пад Мінскам (дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам)
Умовы ўдзелу
• Арганізатары ў поўнай меры пакрываюць кошт праезду (па тэрыторыі Беларусі), пражывання і харчавання ўдзельнікаў;
• Арганізацыйны ўзнос – 15 BYN (аплачваецца пасля адбору).
Дэдлайн падачы заявак – 10 кастрычніка
Анкета: https://goo.gl/gwRb1a