Гродзенцы ў альтэрнатыўнай складанцы

|

Дыск прэзентуе дваццатку самых актуальных песен новага музычнага сезону гуртоў з усёй Беларусі і Польшчы. Сярод іншых удзельнікаў кружэлкі, падрыхтаванай “Фан-клубам беларускай музыкі”, трэкі Partyzone, Ściana, SOK, «Голая манашка», «Глюкі», UNIA, Tarpach і іншыя.

«Фан-клуб» падрыхтаваў грунтоўны інфармацыйны буклет-укладыш, які ўтрымлівае звесткі пра гісторыю, склад, стыль, дыскаграфію і апошнія навіны прадстаўленых на кампіляцыі гуртоў. Складанка «Наша альтэрнатыва» будзе распаўсюджвацца бясплатна на кампакт-дысках, а таксама ўсе трэкі ў mp3-фармаце будуць выкладзеныя для вольнага запампоўваньня на сайце www.belmusic.org.

Для таго, каб атрымаць дыск бясплатна, трэба даслаць ліст на e-mail: fanclubbudzma@gmail.com – пазначыўшы свае кантакты.

Сярод інфармацыйных партнэраў праекту значыцца “Твой Стыль”

«Фан-клюб беларускай музыкі» – моладзевая ініцыятыва, якая мае на мэце дапамагаць музыкам і папулярызаваць айчынную музыку. Стаць сябрам фан-клюба можна, даслаўшы ліст на e-mail: fanclubbudzma@gmail.com.

Здымак з be-x-old.wikipedia.org