«Нулявы кіламетр»: дубль-2
На новым пастаменце выгравіраваныя паказчыкі ў кіламетрах да 39-ці гарадоў: да ўсіх абласных цэнтраў Беларусі, раённых цэнтраў Гарадзенскай вобласці, а таксама да найбольш буйных гарадоў блізкага і далёкага замежжа. Абодва «нулявікі» маюць аднаго аўтара – Рычарда Грушу.
>
А вось якім быў першынец…
Працы па ўсталяванню знака яшчэ не завершаныя, усё збудаванне трымаецца на падпорках. Ці не спасцігне другі «нулявік» лёс першага – гэтае пытанне зараз жыва абмяркоўваюць лідчане.
Фота news-lida.net