“Сямейны” фэст у Гродна

|

Фестываль арганізаваны Гродзенскім універсітэтам Я. Купалы ў 2 дні. 31 кастрычніка чакаецца святочнае адкрыццё і пленарнае паседжанне. Тэма выступаў – сацыяльна-псіхалагічныя функцыі сям’і, псіха-эмацыйны дабрабыт сям’і, рэпрадуктыўнае здароўе моладзі, інфраструктура культурнага сямейнага адпачынку ў Гродзенскім рэгіёне. На другі дзень на базе факультэта псіхалогіі ладзіцца “Дзень прафесійнага росту псіхолага”, калі пройдуць майстар-класы “Тэхналогіі пастаноўкі і дасягнення мэты”, “Арттэрапія”, “Праблема адаптацыі да новай працы”. Па вуліцы Даватара, 27 будуць працаваць студэнцкія псіхалагічныя студыі – “Псіхалогія прыняцця рашэнняў”, “Пераадоленне сямейных крызісаў”, “Камунікацыя – у радасць”.

Паводле інфармацыі grsu.by

Здымак з www.ippt.su.