Прыход, які дзейнічае чатыры стагоддзі

|

Упершыню каталіцкі прыход быў створаны ў Белагрудзе ў лістападзе 1609 года. Некаторыя дакументы сведчаць, што да гэтага часу тут ужо існаваў драўляны касцёл. Ён насіў імя святога Іана Хрысціцеля. Праз сто гадоў на месцы старога пад тым жа імём быў пабудаваны новы драўляны храм на каменным падмурку. Па невядомых прычынх у 1780 годзе касцёл атрымаў новая імя – у гонар Міхаіла Архангела. Сучасны каменны храм быў адбудаваны ў неараманскім стылі сто гадоў таму.

Фота hondaclub.by