У бульбяной краіне найбольш даражэе…бульба

|

Найбольш выраслі кошты на гарбату – на 29,9% і на бульбу – на 26,7%. Жытнёвая мука падаражала на 23,4%, малако і малочныя прадукты – на 20,5%, рыба і морапрадукты – на 19,5%, яйкі – на 18%, паведамляе Белстат. Найменш выраслі кошты на гародніну – 2%, алей патаннеў на 22,8%.

Калі казаць пра жыроўкі ЖКГ, то найбольш падаражэла ацяпленне – на 35,1% з пачатку году і паслугі па водазабеспячэнні – на 24,7%.

Старшыня Дзяржстандарту нядаўна заявіў, што каля 33% правераных пладова-агароднінавых сховішчаў не адпавядаюць патрабаванням па тэмпературным рэжыме, умовах захавання, вільготнасці, часамі бульбу захоўваюць разам з іншай агароднінай, хаця ім патрэбны розны рэжым. Пастаяннае падвышэнне коштаў на бульбу ў такіх умовах здзіўляе – замест таго, каб тэрмінова распрадаваць па зніжаных коштах прадукт, які ўсё роўна хутка згніе, кошты, наадварот, падымаюць…