Расейская гарэлка ваўкавыскага разліву
Як паведамляе БЕЛТА, спачатку аператыўнікі сумесна з супрацоўнікамі ДАІ затрымалі “Фольксваген”, у якім мясцовы жыхар, вартаўнік на адным з мясцовых прадпрыемстваў, перавозіў больш за 400 бутэлек замежнага алкаголю без акцызных марак Беларусі. Прычым 39-гадовы мужчына ўжо неаднаразова трапляў у поле зроку міліцыі за аналагічную дзейнасць.
Падчас наступных мерапрыемстваў атрымалася выйсці на другога ўдзельніка алкагольнай “кааперацыі” і вынайсці склад сурагатнай вінна-гарэлкавай прадукцыі. Больш за 4,3 тысячы бутэлек быццам расейскай гарэлкі на суму ў 47 мільёнаў беларускіх рублёў захоўваў у сваім гаражы 27-гадовы кіроўца прыватнай фірмы, якая займаецца грузаперавозкамі.
Зараз вядзецца праверка і шукаюцца каналы незаконнай пастаўкі алкаголю ў рэгіён, а таксама вырашаецца пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па артыкуле “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”.
Здымак з img.dni.ru