42 літры гарэлкі для асабістага карыстання
У суботу зранку міліцыянты атрымалі інфармацыю пра тое, што ў транспартным сродку па вул. Каравайнай захоўваецца палёная гарэлка. У выніку аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў у багажніку “Мазды 626” вынайшлі 84 бутэлькі па паўлітры кожная. Уся гарэлка была вырабленая нелегальна.
Цікава, што ўласнік бутэлек у размове з праваахоўнікамі патлумачыў, што гэтую партыю набыў з запасам для асабістага карыстання ў незнаёмага кіроўцы-дальнабойшчыка.
Зараз у адносінах да ўласніка 42 літраў нелегальнай гарэлкі праводзіцца праверка.
Паводле інфармацыі uvd.grodno.by
Здымак з turin.gazeta.ru