Гродзенец ледзь не згарэў на ўласнай канапе

|

Трагедыя ледзь не адбылася ў адной з кватэр 5-павярховага дома па вуліцы Міра, паведамляе БЕЛТА. Сённяшнай ноччу жыхарцы адной з кватэр на трэцім паверсе падалося, што дзесьці вышэй на паверх цячэ вада. Жанчына выйшла на калідор і паднялася на некалькі паверхаў, аднак замест гуку вады адчула пах гару і пачула з адной з кватэр стогны чалавека.

Пажарныя, якія хутка прыехалі па яе выкліку, паспелі ўратаваць мужчыну 1961 года нараджэння. З апёкамі 2 і 3 ступені рук і ног (15% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння яго адвезлі ў рэанімацыю. З-за моцнай задымленасці выратавальнікам давялося эвакуяваць яшчэ 5 жыхароў суседніх кватэр.

Па пярэдняй прычыне, пажар утварыўся з-за неасцярожнага палення цыгарэты ў ложку. Агонь паспеў панішчыць усю канапу. Па факце пажару праводзіцца дазнанне.