Мёд, фестываль і дабрачыннасць
Мёд прывязуць з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны. Яго можна будзе спрабаваць, прадаўцы змогуць пракансультаваць наконт карысці таго ці іншага гатунку мёду. Да таго ж як навінкі прапануюцца мёд з пылцой і праполісам.
На свята мёду зладзіцца і акцыя “Дабрыня ўратуе свет”. Гараджанам прапануецца прыносіць абутак, адзенне і іншыя рэчы, якія перададуць прытулкам Гродзеншчыны.
Тыя, хто прынясе малюнак ці зробленыя рукамі рэчы, тэматычна звязаныя з мёдам, атрымаюць салодкі падарунак.
Выстава мёду чынная з 10 да 19 гадзін.