6 пажараў за тры дні. Усе жывыя
У двух выпадках прычынай пажару стаўся падпал: спрабавалі спаліць дачны домік у Гродна і жылы дом у вёсцы Галавенчыцы Гродзенскага раёна.
Учора толькі дзякуючы спрацоўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка 85-гадовы гаспадар хаты ў Жыровічах з сужыхаркай застаўся жывы. У драўлянай прыбудове ён пакінуў вядро з вуглямі і попелам, што, хутчэй за ўсё, і стала прычынай пажару. Паспелі згарэць франтон хаты і страха прыбудовы, пашкоджаная маёмасць.
Дзяўчыне 1985 году з вёскі Байрашы Іўеўскага раёна пашанцавала менш. Падчас пажару яна атруцілася прадуктамі гарэння і трапіла ў рэанімацыю Іўеўскай цэнтральнай бальніцы. Прычына пажару – дзяўчына паліла ў ложку.
Жаданне папаліць у ложку таксама магло скончыцца кепска для двух маладых людзей з Ліды. Увечары жыхары дома пачулі знізу пах гару і зазірнулі ў скляпенні дома. Аказваецца, гарэў матрац, на якім спалі двое маладых людзей, моцна нападпітку. Жыхарам удалося патушыць вогнішча сваімі сіламі.