Быкава чытаюць у Калінінградзе

Чытанні арганізаваныя ў гонар дзесятых угодкаў падпісання саюзнай дамовы паміж Расіяй і Беларуссю. У мясцовых бібліятэках арганізавалі своеасаблівы марафон па чытанні беларускай літаратуры, які распачаўся ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы. Там чыталі беларускія казкі. Потым у наступнай дзіцячай бібліятэцы прайшоў агляд ваеннай прозы Алеся Адамовіча “Сыны ідуць у бой”. Пасля ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы калінінградцы ўдзельнічалі ў вечары-партрэце Васіля Быкава “Праўда застаецца”.

Чытанні працягнуцца 11 снежня. У гэты дзень у гарадской юнацкай бібліятэцы ладзіцца дыялог па кнігах Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч і Уладзіміра Караткевіча.

Здымак з www.svaboda.org