Пасля 2030 г. у Беларусі могуць быць пабудаваны яшчэ два атамныя блокі…

|

Паводле яго слоў, два блокі могуць працаваць на Астравецкай пляцоўцы, яшчэ два — на Чырвонапалянскай або на іншай выбранай пляцоўцы, але ўздымаць гэтае пытанне мэтазгодна пасля 2030 года. «Усё павінны быць улічана з пункту гледжання бяспекі і эканамічнай мэтазгоднасці», — заявіў В.Куўшынаў.

Ён зазначыў, што пакуль Беларусь прыняла рашэнне аб будаўніцтве АЭС з двума атамнымі блокамі магутнасцю 1.000 МВт кожны. Папярэднім месцам будаўніцтва атамнай станцыі выбраны Астравецкі раён Гродзенскай вобласці. Канчатковае рашэнне аб месцы будаўніцтва АЭС будзе прынята прэзідэнтам. Паводле інф. БелаПАН