За незаконны перавоз цыгарэт сканфіскавалі аўто
Тытунёвыя вырабы агульным коштам на 5,5 мільёнаў рублёў грамадзяне Літвы, Беларусі і Украіны спрабавалі незаконна вывезці ў канструкцыйных асаблівасцях сваіх аўто. Цыгарэты знаходзілі ў колах, за абшыўкай крэслаў, у паветраводах паўпрыцэпа, абсталяваных пад заднім бамперам і крэсламі, у кантактнай скрыні генератара лакаматыву і пад яго столяй.
Разам з цыгарэтамі да рашэння суда ў трох выпадках канфіскаваныя аўтамабілі. Агульная сума ацэнкі склала 37 з паловай мільёнаў рублёў.
Здымак з zakarpattya.net.ua