Пракуратура папярэджвае. Саюз палякаў рыхтуецца

|

Старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Барыс ізноў звяртае ўвагу на моцны ціск, які аказваецца на актывістаў арганізацыі перад чарговым з’ездам.


Так, кіраўніка філіі ў Баранавічах – Тэрэзу Сілівончык – выклікалі ў сераду ў пракуратуру і прад’явілі пісьмовае папярэджанне аб тым, што калі яна працягне працаваць у СПБ, ёй пагражае крымінальная адказнасць за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі (тэрмін пакарання да двух гадоў пазбаўлення волі).

У сваім звароце да Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта РБ ад 19 лютага А.Борыс адзначае: «14-15 сакавіка ў адпаведнасці са статутам нашага аб’яднання, павінен адбыцца VII З’езд СПБ. На нашую думку толькі падчас з’езду, які б даваў мажлівасць усім дэлегатам абменьвацца думкамі ў межах шырокай дыскусіі, можна знайсці шляхі выйсця з тупіка і пераадолець недавер паміж дзяржаўнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь і СПБ». І далей: «… шэраговыя члены нашай арганізацыі адчуваюць разнастайны ціск з боку мясцовых органаў улады».

Л.Леонт