Паўтысячы пачак цыгарэт ў футбольных мячах

Падчас кантролю аўтамабіля, на якім ехала маладзёвая футбольная каманда з Гродна ў Польшчу на матч, мытнікі знайшлі цыгарэты без польскіх акцызаў, схаваныя ў футбольных мячах.

Падазрэнне службоўцаў выклікаў вялікі мех з трэнінгавымі мячамі. Падчас яго рэвізіі мытнікі заўважылі, што некаторыя мячы аклееныя скотчам. Аказалася, што сярод больш чым дзесятку мячоў у 10-ці замест паветра былі пачкі цыгарэт.

Кантрабанда была ўкрытая таксама ў адной з спартыўных торбаў у багажовым адсеку. Усяго ў аўто мытнікі знайшлі паўтысячы пачак нелегальных цыгарэт. У кантрабандным перавозе цыгарэт прызнаўся 39-гадовы трэнер маладых футбалістаў. Мытнікі сканфіскавалі кантрабанду, трэнер атрымаў штраф.

Усяго за гэты год на ўсіх пераходных пунктах на тэрыторыі Гродзеншчыны было канфіскавана кантрабанды на 1,5 мільярды беларускіх рублёў.

У Гродзенскай абласной федэрацыі па футболу пра здарэнне нічога не ведаюць.

Па матэрыялах mmbialystok.pl