Чаму дзеці спрабуюць скончыць жыццё самагубствам?
Ініцыятарам даследавання выступіла гродзенская пракуратура, ажыццяўляць яго будзе Гродзенскі дзяржаўны медычны ўніверсітэт, паведамляе БЕЛТА.
Па словах Святланы Нанкевіч, з году ў год суіцыд папаўняе сумную статыстыку дзіцячай смяротнасці. За 9 месяцаў гэтага году ў вобласці зафіксавана шэсць самагубстваў (у мінулым годзе за гэты ж перыяд – сем). А таксама 46 суіцыдальных спробаў. Такія намеры дэманструюць непаўнагадовыя з няўстойлівым псіхаэмацыйным станам. Як паказвае аналіз, найчасцей суіцыдальныя паводзіны з’яўляюцца водгукам на канфлікты з бацькамі. Прычым суіцыдальныя паводзіны характэрны менавіта падлеткам з станоўчых сем’яў, як правіла, дзеці з праблемных сем’яў у такіх спісах не фігуруюць.
На жаль, у тых выпадках, якія скончыліся смерцю падлеткаў, ні школа, ні выхаваўцы не надалі адпаведнай увазе псіхаэмацынайму стану непаўнагадовых.
Як адзначыла старэйшы памочнік пракурора, даследаванне якраз і выклікана дапамагчы разабрацца ў фактарах, якія стымулююць суіцыдальную актыўнасць непаўнагадовых. Па яго выніках будуць зробленыя рэкамендацыі, якія дапамогуць супрацоўнікам усіх структур, дзейнасць якіх звязана са сферай аховы жыцця і здароўя непаўнагадовых, быць больш пільнымі, дадала яна.