Калядная казка пра Папялушку ў гродзенскім універсітэце
“Гэта калядны спектакль, дзе павінна быць цуда кахання, цуда пераўтварэння,” – тлумачыць Ірына Банах, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры, якая працуе над спектаклем разам са студэнтамі. “Жанр – калядная рэпетыцыя. Сюжэт такі, што гламурны рэжысёр спрабуе паставіць эратычнае шоў, а за кулісамі тым часам адбываюцца свае драмы і адкрыцці – студэнты кахаюць, перажываюць…”
У якасці актораў у пастаноўцы ўдзельнічаюць студэнты з розных універсітэтаў – філолагі з купалаўскага ўніверсітэта, студэнты з гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, а таксама навучэнцы з каледжа мастацтваў. Студэнты самі пісалі сцэнар пастаноўкі па матывах твора Леаніда Філатава.
Спектакль ставяць уласнымі сіламі – з касцюмамі і святлом дапамагае гродзенскі драмтэатр.
Пастаноўку пакажуць 28 снежня ў 18.30 у актавай залі галоўнага корпусу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта – па вуліцы Ажэшка, 22. Уваход вольны.