Справу Аўтуховіча перадалі ў Вярхоўны суд
Па словах Сапелка, паведамленне пра перадачу справы ў суд ён атрымаў учора:
– Зараз суд павінен вызначыць або падсуднасць гэтай справы Вярхоўнаму суду, або прызначыць дату судовага паседжання. Адвакат удакладніў, што хутка вызначыцца кола сведкаў па справе Аўтуховіча і стане вядома дата пачатку судовага паседжання.
Тамара Сідарэнка адзначыла, што справа была перададзеная ў Вярхоўны суд яшчэ 30 снежня, але калі пачнецца судовы працэс, пакуль невядома.
Паводле БелаПАН
На здымку: Павел Сапелка, крыніца spring96.org