Беларускія памежнікі разбілі мару пра лепшае жыццё

|

У памежнай вёсцы Бяляны на Гродзеншчыне памежнікі спынілі 20-гадовага жыхара Варонежскай вобласці Расіі. Ён пытаў мясцовых жыхароў дарогу на захад. Парушальнік прызнаўся, што хацеў даехаць да Ірландыі праз Польшчу. Акрамя пашпарта, ён не меў нават асабістых рэчаў, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ.

Другі парушальнік дзяржаўнай мяжы, 27-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці, наадварот, вельмі добра падрыхтаваўся да нелегальнага пераходу мяжы. У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта адзначаюць, што “каб дабрацца да Нямеччыны ў пошуках лепшага жыцця, расеец ўзяў з сабой два заплечнікі з асабістымі рэчамі, прадукты харчавання, GPS-навігатар, мабільны тэлефон, мапу Нямеччыны, ліхтарык і валюту”.

У адносінах парушальнікаў робіцца разбіральніцтва.