“Дажынаць” сёлета будуць на Гродзеншчыне

Рэспубліканскае свята працаўнікоў сяла “Дажынкі” сёлета будзе ладзіцца на Лідчыне.


Адпаведнае прэзідэнцкае распараджэнне падпісанае 5 студзеня. Для падрыхтоўкі свята, якое мяркуецца на сярэдзіну верасня, арганізаваны аргкамітэт, які ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.

Як заўсёды, на фэсце будуць уганароўваць пераможцаў рэспубліканскіх мерапрыемстваў за дасягненні высокіх паказальнікаў на ўборцы ўраджаю, загатоўцы кармоў, вырошчванні ільна. Апошнім разам “Дажынкі” ладзіліся на Гродзеншчыне ў 2004 годзе ў Ваўкавыску.