Каля Астраўца разам з АЭС пабудуюць палігоны па выкарыстанні адкідаў

|

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення абарачэння адкідамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродку Сяргей Кузьмянкоў, паведамляе БелТА.

Праектам будаўніцтва АЭС прадугледжана развіццё рэгіёну, дзе яна будзе размешчана, – паведамляе спецыяліст. – Там будзе пабудавана сартыровачная станцыя цвёрдых камунальных адкідаў, створаныя палігоны, а таксама аб’екты па выкарыстанні такіх адкідаў.

Сяргей Кузьмянкоў не ўдакладніў, якімі будуць механізмы абарачэння з радыёактыўнымі адкідамі будучай АЭС. Ён патлумачыў, што гэты від адкідаў не рэгулюецца Мінпрыроды.

Здымак з kp.by