Першы нумар антыядзернай газеты
Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня аргкамітэта, індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Уласевіч. Як паведамлялася раней, у пачатку лістапада 2008 года сем жыхароў Астравецкага раёна, дзе плануецца будаўніцтва АЭС, сфарміравалі аргкамітэт па стварэнні грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства”.
Члены аргкамітэта лічаць, што АЭС “па азначэнні не можа быць пабудаваная ў самай сейсманебяспечнай зоне, якой з’яўляецца Астравецкі раён Гродзенскай вобласці”. Апрача таго, яны “перакананыя, што будаўніцтва АЭС у постчарнобыльскай Беларусі — гэта не проста памылка, а злачынная задума, якая непазбежна прывядзе да яшчэ адной вялікай і непапраўнай бяды, што выходзіць далёка за межы нацыянальных маштабаў”.
Паводле слоў Уласевіча, газета пакуль не зарэгістраваная і будзе выходзіць накладам да 299 асобнікаў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам можна рабіць без афіцыйнай рэгістрацыі. У першым нумары размешчаны ў асноўным матэрыялы антыядзернай накіраванасці. Аўтары артыкулаў тлумачаць, з якой прычыны многія жыхары Астравецкага раёна выступаюць супраць будаўніцтва АЭС, расказаў Уласевіч. “Мы плануем распаўсюджваць газету сярод жыхароў раёна. Пасля, магчыма, мы будзем распаўсюджваць газету шырэй”, — зазначыў ён, паведамляе БелаПАН.
Фота: vestki.info