Цягам студзеня на Гродзеншчыне рэгістравалі больш за 4 пажары штодзённа

|

За 25 дзён новага году на Гродзеншчыне зарэгістравана 103 пажары, у агні загінула 19 чалавек.


Сярод загінулых на пажарах пераважаюць прадстаўнікі “групы рызыкі” – грамадзяне, якія злоўжывалі алкаголем і вялі асацыяльны лад жыцця, знаходзіліся на ўліку ў міліцыі або наркадыспансерах, адзінокія людзі сталага веку. З году ў год МНС спрабуе новыя формы і метады ў вырашэнні праблемы гібелі людзей на пажарах, пачынаючы ад абыходаў домаўладанняў з выдачай памятак і прадпісанняў і сканчаючы ўстаноўкай спараных аўтаномных пажарных паведамляльнікаў, якія дазваляюць пачуць ягоны сігнал у суседняй кватэры ці хаце. Аднак сцэнар гібелі большасці ахвяраў агню застаецца нязменным – “Выпіў, запаліў, заснуў”.

З 25 студзеня ў вобласці абвешчаны месячнік пажарнай бяспекі, падчас якога плануецца правесці мерапрыемствы, скіраваныя на зніжэнне гібелі і траўматызму людзей на пажарах. Гэта абыходы дамоў, выступы супрацоўнікаў МНС на бацькоўскіх сходах, перад вучнямі і студэнтамі з дэманстрацыяй відэа- і фотаматэрыялаў на супрацьпажарныя тэмы, размовы з грамадзянамі.

Паводле інфармацыі mchs.grodno.by