Размяркуйце мяне ў Швецыю

Аднак гэта будзе дазволена толькі ў тым выпадку, калі яны будуць працаваць у прадстаўніцтвах беларускіх прадпрыемстваў, адчыненых у іншых краінах. Пра гэта паведаміў на сустрэчы са студэнцкім актывам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Таксама міністр закрануў пытанне пераводу студэнтаў 5 курса на завочнае аддзяленне, каб пазбегнуць размеркавання. Калі на гэта няма паважнай прычыны, такой магчымасці студэнт будзе пазбаўлены, адзначыў міністр. Студэнты, якія навучаюцца на платнай аснове, будуць размяркоўвацца па жаданні.

Сашка Верацейчык паводле БЕЛТА